БелАЭС

Прэзідэнт падпісаў указ аб пытаннях бяспекі на БелАЭС

Цяпер МНС зможа не толькі змяняць ліцэнзійныя патрабаванні да выкарыстання атамнай энергіі, але і павінна праводзіць грамадскія слуханні ў сферы бяспекі ядзернай энергетыкі.
Sputnik

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 70, які прызначаны рэгуляваць пытанні забеспячэння бяспекі на Беларускай атамнай станцыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Увод БелАЭС застаецца найважнейшым энергетычным праектам у Беларусі

Гэта новая рэдакцыя прэзыдэнцкага ўказу, які быў падпісаны роўна чатыры гады таму і павінен быў кантраляваць будаўніцтва першай атамнай станцыі ў краіне.

Навацыі прадугледжваюць зараз не толькі кантроль над бяспекай на будаўнічай пляцоўцы АЭС, але і над эксплуатацыяй аб'екта.

Дакумент таксама прадугледжвае, што з гэтага часу профільныя дзяржорганы могуць сачыць за радыеактыўным забруджваннем без атрымання ліцэнзіі.

"МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змены ў асаблівыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі", - удакладнілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Паводле рэкамендацый, атрыманых ад МАГАТЭ, па рашэннях, якія плануецца прымаць у сферы бяспекі выкарыстання атамнай энергетыкі, Дзяржатамнагляд павінен будзе праводзіць грамадскія слуханні.

Першая Беларуская атамная станцыя узводзіцца паблізу Астраўца. Для БелАЭС было прынята рашэнне выкарыстаць расійскі праект (ён прадугледжвае ўзвядзенне двух рэактараў па расейскім дызайне).

На БелАЭС будуць эксплуатавацца два рэактары ВВЭР 1200 апошняга ўзроўню бяспекі пакалення 3+. Першы павінен быць запушчаны ў канцы года, а ў 2020 годзе здадуць у эксплуатацыю і другі энергаблок станцыі.