Сасновіч выбілі з турніру ў Дубаі

Беларуску, якая займае 33-ы радок у рэйтынгу WTA, спыніла прадстаўніца Кітайскага Тайбэя Се Шувэй, якой спатрэбілася ўсяго два сэты, каб аформіць сабе пуцёўку ў наступны круг.
Sputnik

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на турніры ў Дубаі, саступіўшы спартсменцы Се Шувэй ў двух сэтах 1:6, 2:6. Трансляцыю матчу вёў тэлеканал "Беларусь 5".

Се Шувэй, якая стаіць у турнірнай табліцы ўсяго на пару пазіцый вышэй за Сасновіч (31-е супраць 33-га месца ў рэйтынгу WTA), хапіла крыху больш за гадзіну, каб аформіць выхад у наступны круг.

Сасновіч падышла да гэтага матчу пасля перамогі ў 1/64 фіналу турніру ў Дубаі над расіянкай Кацярынай Макаравай. Тады яна саступіла першы сэт 0:6, але здолела адыграцца ў двух наступных - 7:5, 6:4.

Далей Се Шувэй трэба будзе сустрэцца з пераможцай сустрэчы паміж немкай Ангелікай Кербер і тэнісісткай з Славеніі Далілай Якуповіч.

Сёння на корт у Дубаі павінна выйсці яшчэ адна беларуская тэнісістка дзявятая ракетка планеты Арына Сабаленка. Яе саперніцай будзе сербка Івана Ёровіч (118).