Жонка Макея стала вядучай на АНТ

Вера Палякова стала новай вядучай перадачы "Наша раніца", першы эфір з ёй адбыўся ўжо ў сераду.
Sputnik

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея Вольга Палякова стала новай вядучай на тэлеканале АНТ, паведамляе Sputnik.

Макей у вышыванцы і паказ моды: як прайшло свята МЗС

Жонка кіраўніка беларускага МЗС Вера Палякова ў першую чаргу вядомая як тэатральная актрыса: яна працуе ў тэатры-студыі кінаакцёра ў Мінску. Акрамя таго, Палякова спявае, а з гэтай серады і працуе тэлевядучай.

Сёння раніцай адбыўся першы эфір перадачы "Наша раніца" на тэлеканале АНТ з удзелам Веры Паляковай у якасці вядучай. Пару ёй склаў Дзяніс Паршын.

Як высветліў Sputnik у прэс-службе тэлеканала АНТ, новая пара ў перадачы "Наша раніца" - не замена адной са звыклых для  гледачоў.

Вера Палякова ўжо мае сур'ёзны тэлевізійны досвед. Так, на Першым тэлеканале (сёння - "Беларусь 1") яна раней вяла ток-шоу "Жыццё як жыццё". Выконвае ролі яна і ў кіно - яе можна было ўбачыць у фільме "Звар'яцелае кіно", серыялах "Мужчыны не плачуць" і "Ой, ма-мач-кі!".

Нярэдка трапляе ў кадр Вера Палякова і разам з высокапастаўленым мужам: так, яны разам прымалі гасцей на свяце "У Беларусі як дома", якое зладзіла МЗС, а сам Макей быў адным з гасцей на творчым вечары жонкі.