МІНСК, 21 лют - Sputnik. Беларуска Ірына Крыўко заваявала трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Раўбічах з 20 па 24 лютага.
Спартсменка прызналася, што на гонку выйшла пасля перанесенай хваробы і ў цэлым прайшла дыстанцыю роўна. Крыўко падкрэсліла, што наведала дзве трэніроўкі, і да апошняга моманту сумнявалася у тым, што будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
"Трэнеры пыталіся мяне на сённяшняй размінцы, ці адчуваю я сябе дастаткова добра, каб спаборнічаць", - распавяла біятланістка.
Беларуска выйграла бронзавы медаль у жаночай індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў. Яна дапусціла 2 промахі на апошніх двух агнявых рубяжах - гэта не дазволіла ёй атрымаць перамогу, аднак у прызавы тройцы яна ўтрымалася.
"Медаль ёсць медаль, і гэта добры пачатак для мяне на чэмпіянаце Еўропы", - заявіла Крыўко.
Яна падзякавала камандзе, трэнерам і заўзятарам за падтрымку і працу.
"Які сёння прыемны дзень. Дзякуй вялікі маёй камандзе, сэрвіс-брыгадзе, трэнерам, заўзятарам!!! За вашу падтрымку і работу!!! Усім дзякуй за віншаванні!!!" - напісала Крыўко на сваёй старонцы ў Instagram.
Жаночая індывідуальная гонка прайшла ў Раўбічах у сераду. Залаты медаль атрымала прадстаўніца Швецыі Ханна Эберг, а срэбра - у спартсменкі з Украіны Юліі Журавок.
Нашу краіну таксама прадставілі Дынара Алімбекава (стала 17-й), Алена Кручынкіна (34), Дар'я Юркевіч (57), Ірына Кручынкіна (69).
Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю гонкі.
У сераду ў Раўбічах таксама прайшла мужчынская гонка пераследу. "Золата" заваяваў балгарская спартсмен Красімір Анеў, другое месца дасталася нарвежцу Тар'ей Бё, бронза ў яго суайчынніка Эндрэ Стромсхейма.