МІНСК, 21 лют - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да фішынгавых сайтаў, якія выдавалі сябе за парталы беларускіх банкаў, паведамілі ў прэс-службе ведамства ў чацвер.
Мінінфарм прыняў рашэнне абмежаваць доступ да шасці рэсурсаў, якія пазіцыянавалі сябе як афіцыйныя старонкі буйных банкаў.
"Рэклама на названых інтэрнэт-рэсурсах, у якой выкарыстаны найменні і таварныя знакі (знакі абслугоўвання) ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "АСБ Беларусбанк", уводзіць спажыўцоў рэкламы ў зман адносна прыналежнасці дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў да гэтых банкаў", - адзначылі ў ведамстве.
Кліентам банкаў на гэтых сайтах прапаноўвалася ўводзіць свае лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу.
У Мінінфарме заклікалі беларусаў быць асцярожнымі пры электронных плацяжах, звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і іншыя рэквізіты сайта пры карыстанні паслугамі інтэрнэт-банкінгу і аплаты тавараў анлайн.