БАТЭ прайграў "Арсеналу" і выляцеў з Лігі Еўропы

Тыдзень таму беларусы атрымалі сенсацыйную перамогу над англічанамі, аднак паўтарыць поспех не змаглі.
Sputnik

МІНСК, 22 лют - Sputnik. Лонданскі "Арсенал" перамог барысаўскі клуб БАТЭ ў матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Сустрэча прайшла на стадыёне "Эмірэйтс" у Лондане і скончылася з лікам 3:0 на карысць "Арсенала".

Лік адкрыў гулец БАТЭ Захар Волкаў - ён на 4-й хвіліне адправіў мяч у свае вароты. Галы таксама забілі Шкодран Мустафі на 39-й хвіліне і Сакратыс Папастатопулас на 60-й.

Пасля сустрэчы галоўны трэнер барысаўчан Аляксей Бага заявіў, што, нягледзячы на вынік, ганарыцца сваімі гульцамі.

"Мы працягвалі гуляць, спадзеючыся, што нешта атрымаецца, што нам пашанцуе. Вядома, я ганаруся сваімі гульцамі, няхай мы і сыходзім з турніру з горкім смакам ў роце", - сказаў ён.

Па выніках двух матчаў лік стаў 3:1. У выніку барысаўчане пакінулі Лігу Еўропы на стадыі 1/16 фіналу. "Арсенал" па суме двух матчаў выходзіць у наступны раўнд, яго супернік у 1/8 фіналу вызначыцца пазней.

Sputnik вёў анлайн-трансляцыю матчу.

Нагадаем, што першая сустрэча ў рамках Лігі Еўропы паміж камандамі прайшла 14 лютага на "Барысаў-Арэне" і завяршылася сенсацыйнай перамогай БАТЭ - 1: 0.