МІНСК, 22 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў курсантам Ваеннай акадэміі пра карысць фізічнай працы, свой працоўны графік і пра тое, што не трэба баяцца памыляцца.
Кіраўнік дзяржавы напярэдадні 23 лютага наведвае Ваенную акадэмію, дзе сустракаецца з курсантамі і прафесарска-выкладчыцкім складам.
Курсанты, у прыватнасці, пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, як ён усё паспявае пры такім шчыльным прэзідэнцкім графіку.
"Калі гаворка пра тое, каб "круціцца"- у мяне ёсць, каму гэта рабіць. Прэзідэнт жа павінен больш думаць. І быць пры гэтым дасведчаным і думаючым чалавекам. Самае страшнае, калі кіраўнік любога ўзроўню не прымае рашэнні. Лепш памыліцца, але прыняць рашэнне, чым не прымаць яго наогул", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы газета "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле слоў прэзідэнта, кіраўнік павінен бачыць сітуацыю, аналізаваць яе, прымаць рашэнні і дамагацца, каб яны былі выкананы.
Курсанты задалі пытанне яшчэ аб прысядзібным участку кіраўніка дзяржавы.
"У мяне ёсць і прысядзібны ўчастак, і вялікія фермы. Але гэта не азначае, што я штодня там. Вось калі сенакос, магу а 5-й раніцы пайсці пакасіць траву, пакуль усё спяць", - распавёў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, касьба, веславанне - самыя цяжкія заняткі.
А што тычыцца кавуноў, бульбы з гэтых участкаў і іншага - гэта па сутнасці праверка распрацовак беларускіх вучоных, праверка на практыцы іх новых гатункаў, ўраджайнасці іх і чысціні прадукцыі, растлумачыў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, дзяржава больш і больш будзе паварочваць сельскую гаспадарку да "зялёных" тэхналогій.