Відэа

Апытанне: 23 лютага - свята толькі ваенных або ўсіх мужчын?

Большасць мінчан упэўнена, што амаль кожнага беларуса можна назваць абаронцам Айчыны - хаця б патэнцыйным.
Sputnik

Гендэрнае свята ці прафесійнае? Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны Sputnik спытаў мінчан, каго віншаваць у гэты дзень.

З апытаных у войску служылі не ўсе, але ўпэўнены, што ў выпадку неабходнасці адсутнасць навыку не перашкодзіць абараніць радзіму. Людзі ў форме зусім упэўнены, што кожны абараняе яе на сваім працоўным месцы, так што ў гэты дзень рэкамендавалі віншаваць усіх мужчын.

Што дарыць, каб не быць банальным, і каго павіншаваць у першую чаргу, Sputnik спытаў у беларусаў на вуліцы.