Крыўко заваявала срэбра ў пасьюце, золата ў расіянкі Юрловай-Перхт

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне завяршыўся ў Раўбічах медальным фінішам беларускі.
Sputnik

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Беларуская біятланістка Ірына Крыўко фінішавала другой у гонцы пераследу ў Раўбічах, дзе сёння завяршаецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне.

Лепшай стала прадстаўніца Расіі Кацярына Юрлова-Перхт. Яна прамахнулася толькі адзін раз на апошнім агнявым рубяжы. Спартсменка справілася з дыстанцыяй ў 10 кіламетраў за 27 хвілін 43,4 секунды.

Крыўко заваявала срэбра ў пасьюце, золата ў расіянкі Юрловай-Перхт

Лідар беларускай зборнай Ірына Крыўко фінішавала сёння другой (адзін промах, 37,5 секунды), уладальніца бронзы - немка Надзін Хорхлер (адзін промах, 49,4 секунды).

Беларуска Алена Кручынкіна апынулася на 23-м месцы, Дынара Алімбекава 24-я, Дар'я Юркевіч фінішавала 28-й. Ірына Кручынкіна заняла 46-е месца.

Крыўко заваявала срэбра ў пасьюце, золата ў расіянкі Юрловай-Перхт

Жаночая гонка пераследу завяршыла спаборніцкую праграму чэмпіянату Еўропы па біятлоне.

Нагадаем, у першы дзень турніру Крыўко заваявала бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.