Домрачава пабяжыць у "Лыжні Расіі" ў Нягані

Жыхары Нягані разам з легендарнымі біятланістамі прымуць удзел у гонцы з масавым стартам.
Sputnik

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава разам з мужам, васьміразовым пераможцам алімпіяд Уле Эйнаром Б'ёрндаленам прыме ўдзел у "Лыжні Расіі-2019" у Нягані, піша "ЮграМегаСпорт".

Вайцэхоўская: Б'ёрндален вельмі хоча, каб Домрачава вярнулася ў біятлон

Гонка павінна была адбыцца яшчэ 9 лютага, але з-за моцных маразоў мерапрыемства перанеслі на 2 сакавіка.

Адзначаецца, што Домрачава і Б'ёрндален прымуць удзел у гонцы з масавым стартам разам з жыхарамі Нягані. Спартыўнае свята пройдзе ў мясцовым біятлонным цэнтры.

Пасля гонкі пара наведае Ханты-Мансійск, дзе пагутарыць з аматарамі спорту.

Нагадаем, у мінулым годзе Домрачава і Б'ёрндален завяршылі біятлонныя кар'еры. А 18 лютага біятланісты "на пенсіі" прынялі ўдзел у "Гонцы легенд" у Раўбічах, пасля чаго адбылася ўрачыстая цырымонія провадаў Домрачавай з вялікага спорту.