Відэа

Euronews зняў пра Мінск ролік перад Еўрапейскімі гульнямі

Відэа, якое распавядае пра Мінск і яго наваколлі, ужо "круціцца" ў эфіры тэлеканала. Глядзіце на Sputnik ролік пра сталіцу Еўрапейскіх гульняў-2019.
Sputnik

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў і Euronews раней заключылі пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве, у рамках якога тэлеканал размесціць у эфіры відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і, у прыватнасці, буйной спартыўнай падзее будучага лета.

"Тэлеканал Euronews у рамках супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019 года прапанаваў іміджавае відэа пра Мінск і Беларусь для ратацыі ў сваёй эфірнай сетцы. Ролік распавядае пра горад і яго наваколлі, пра характэрныя месцы, якія могуць наведаць госці нашай сталіцы", - распавялі ў прэс-службе дырэкцыі.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што ролік разлічаны на моладзь. "Акцэнт у ім зроблены на месцы, якія спадабаюцца ў першую чаргу маладым людзям", - удакладнілі ў прэс-службе.

Канцэпцыя відэа была распрацавана сумеснымі намаганнямі тэлеканала Euronews, крэатыўным агенцтвам Contended (Лондан), а таксама Дырэкцыяй.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.