KAZKA адмовілася ехаць на "Еўрабачанне" - удзел Украіны ў шоу пад пытаннем

Украінскі вяшчальнік ужо выказаўся пра магчымасьць адмовы ад удзелу ў шоу - быццам бы з-за "палітызацыі".
Sputnik

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Гурт KAZKA адмовіўся ехаць на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" ад Украіны, адпаведную заяву калектыў зрабіў днём у сераду.

Фінал адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі пройдзе 7 сакавіка

Пасля адмовы пераможцы праекта спявачкі MARUV ехаць на конкурс і Freedom Jazz, які заняў другое месца, Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны пачала перамовы пра ўдзел у "Еўрабачанні" з гуртом KAZKA, які заняў трэцяе месца.

"Мы хочам і мелі б гонар прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні". Мы аддалі на гэта жаданне шмат сіл, энергіі, часу. Мы за гэтым ішлі на нацадбор. Але нам не патрэбна перамога любым коштам. Наша місія - аб'ядноўваць людзей сваёй музыкай, а не сеяць разлад. Таму на прапанову Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі у нас ёсць дакладны адказ: мы не паедзем у 2019 годзе на "Еўрабачанне", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве гурта KAZKA.

Калектыў падкрэсліў, што ад галоўнай сваёй мэты - несці ўкраінскую культуру - яны не адмаўляюцца.

"Мы гатовыя прадставіць Украіну на конкурсе ў наступным годзе, калі нас абяруць", - дадалі музыканты.

Такім чынам, удзел Украіны ў "Еўрабачанні-2019" апынуўся пад пытаннем.

Раней прадстаўнікі праўлення грамадскай тэлерадыёкампаніі заяўлялі аб магчымай адмове ад шоу з-за "палітызацыі". Ці будуць праводзіцца перамовы з іншымі фіналістамі адбору, пакуль не вядома. Многія фанаты "Еўрабачання" выказваюць сумнеў у тым, што ў гэтай сітуацыі хто-небудзь пагадзіцца на прапанову.

Пераможца адбору - спявачка MARUV - адмовілася ехаць на конкурс пасля кабальных умоў, вылучаных ёй вяшчальнікам. Артыстка павінна была адмяніць канцэрты ў Расіі і ўзгадняць кожнае сваё дзеянне. Пасля няўдалых перамоў MARUV заявіла пра нежаданне быць "бітай на палітычнай арэне".

Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) ніяк не ўмешваўся ў скандал вакол украінскага адбору на "Еўрабачанне".

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 мая. Удзел у шоу пацвярджалі 42 краіны.