Радыё

Пляжны футбол на Чэмпіянаце свету і II Еўрапейскіх гульнях - прагноз эксперта

Менеджар спаборніцтваў па пляжным футболе Андрэй Рапапорт даў свае прагнозы на сусветнае першынство ў гэтым відзе спорту, якое сёння стартуе ў Маскве, і будучыя II Еўрапейскія гульні ў Мінску.
Sputnik

У сераду 27 лютага ў расійскай сталіцы стартуе Чэмпіянат свету па пляжным футболе, у якім прымуць удзел футбалісты барысаўскага БАТЭ. Каманда па "beach soccer" пройдзе своеасаблівую разведку боем перад мультыспартыўным першынством - II Еўрапейскімі гульнямі ў Мінску. Барысаўчане ў сераду правядуць матч з лісабонскім "Спортынгам".

БАТЭ сёння стартуе ў клубным ЧС па пляжным футболе

"Вядома, для БАТЭ гэта вялікі гонар - быць прадстаўленым на такім турніры. Сапраўды, сюды запрасілі наймацнейшыя клубы свету, заканадаўцаў моды. Іспанцы, партугальцы, расіяне, бразільцы - вядомыя чараўнікі мяча. І БАТЭ ганарова апынуцца ў такой кампаніі. Што датычыцца прагнозаў, то можна сказаць, цяжка будзе барысаўскім гульцам. Зборная пераважна ўкамплектавана беларускімі футбалістамі і некалькі расійскіх футбалістаў прыцягнулі ў якасці легіянераў", - адзначыў Рапапорт.

Паводле слоў спецыяліста, нашы футбалісты знаходзяцца ў дастаткова добрай форме, паколькі ўжо са студзеня правялі некалькі камандных збораў, акрамя таго, нацыянальная зборная ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў нядаўна вярнулася са збораў у Дубаі.

Што тычыцца інфраструктуры для гэтай спартыўнай дысцыпліны, то ў Беларусі спецыяльна да мультыспартыўнага першынства быў адбудаваны стадыён па пляжным футболе на базе САК "Алімпійскі", тут ужо быў праведзены этап Еўралігі, які выйграла зборная Беларусі. Сам спартыўны комплекс атрымаў высокую ацэнку міжнародных экспертаў.

Каментар мэнэджара спаборніцтваў па пляжным футболе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Андрэя Рапапорта слухайце на радыё Sputnik Беларусь.