Мінінфарм абнавіў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Пералік папоўніўся ў адпаведнасці з трыма рашэннямі суда Цэнтральнага раёна Гомеля, якія ўступілі ў сілу 14 лютага бягучага года.
Sputnik

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, сведчаць звесткі, размешчаныя на сайце ведамства.

Спіс быў дапоўнены трыма пазіцыямі з апісаннем і назвамі аудыякампазіцый, усяго ў пералік увайшлі восем песень, у тым ліку кампазіцыі такіх гуртоў, як "Калаўрат" і "Карозія металу".

Пералік папоўніўся ў адпаведнасці з трыма рашэннямі суда Цэнтральнага раёна Гомеля, якія ўступілі ў сілу 14 лютага бягучага года.

Такім чынам, у цяперашні час у спісе ўжо 134 пункты: у ім ёсць розныя кніжныя выданні, лістоўкі, аўдыё- і відэапрадукцыя, словазлучэнні і іншыя. З поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Мінінфарма.