Фільм пра савецкага біяфізіка Чыжэўскага прадставілі ў Мінску

Творчая каманда прадставіла свой погляд на жыццё і дзейнасць навукоўца, дасягненні якога ў Савецкім Саюзе ставілі пад сумнеў.
Sputnik

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Прэм’ера фільма пра знакамітага савецкага навукоўца Аляксандра Чыжэўскага прайшла напярэдадні ў Доме Масквы ў Мінску.

Стужка, знятая кінастудыяй гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна", распавядае аб жыцці і навуковых дасягненнях чалавека, біяграфія якога поўная супярэчнасцяў.

Аляксандр Чыжэўскі з’яўляецца заснавальнікам геліябіалогіі. Ён вывучаў уздзеянне касмічных фізічных фактараў на працэсы, якія адбываюцца ў жывой прыродзе, у тым ліку, і ўздзеянне цыклаў актыўнасці сонца на біясферу і нават на сацыяльна-гістарычныя працэсы.

"Са з’явамі, пра якія ідзе размова ў фільме, мне давялося сутыкнуцца задоўга да пачатку працы над гэтым фільмам, калі здымаў фільмы як рэжысёр. Упершыню гэта адбылося прыкладна ў 1986 годзе, калі мяне запрасілі на Далёкі Усход. Там мы здымалі фільм, прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і акіяна. У гэты фільме мы раскрывалі аспект, звязаны са знікненнем ахоцкага селядца. Гэтым пытаннем займалася цэлая група навукоўцаў. Высветлілася, што папуляцыя селядца развіваецца па сінусоідзе, якая звязана  са зменай полюсаў на сонцы", - падзяліўся ўспамінамі дырэктар студыі дакументальнага фільму Уладзімір Бокун.

Савецкія навукоўцы хацелі падстроіцца пад развіцце жывой прыроды, але ў планавай гаспадарцы зрабіць гэта было проста немагчыма.

Менавіта таму і навуковую дзейнасць Чыжэўскага не аднойчы ставілі пад сумнеў. У выніку яго лабарыторыю, дзе навуковец вывучаў прымяненне іанізацыі паветра для павышэння прадукцыйнасці жывелагадоўлі зачынілі, а самога біяфізіка знялі з кіруючых пасад "за фальсіфікацыю навуковых даследванняў, навуковую непісьменнасць і некампетэнтнасць".

"Я вельмі рады, што у нас атрымалася зняць гэту складаную стужку. Мы працавалі вельмі доўга і, спадзяюся, што ўсё атрымалася", - падкрэсліў Бокун.

Фільм зняты пры удзеле міжнароднага фонду "Навука вакол нас", Міністэрства інфармацыі Беларусі, пасольства Расіі ў Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і паўнамоцнага прадстаўніка губернатара Калужскай вобласці ў Беларусі.