МІНСК, 3 сак - Sputnik. Мокры снег і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў нядзелю, 3 сакавіка, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"3 сакавіка ноччу захавацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём на тэрыторыю нашай краіны будуць перамяшчацца атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, за якімі пачне паступаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання", - распавялі ў Гідраметцэнтры.
Па прагнозах сіноптыкаў, ноччу не чакаецца сур'ёзных ападкаў, аднак днём на большай частцы краіны пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У некаторых раёнах магчымы туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Будзе дзьмуць умераны заходні вецер, днём ён пяройдзе ў парывісты.
У начныя гадзіны тэмпература апусціцца да -4..-11°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пры праясненнях - да -13°С, у заходніх раёнах - да -2..-3°С. Днём слупок тэрмометра пакажа 0..+6°С, на паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +8°С.
У Мінску 3 сакавіка будзе воблачна, у асноўным без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра складзе -3..-5°С, у дзённы час будзе 0..+2°С. Будзе ветрана. Хуткасць парываў ветру будзе дасягаць 15 метраў за секунду.