Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў. Па некаторых сведках, акрамя заступніцтва Літвы ён апякае таксама рамеснікаў і майстроў з усяго свету, таму не абмінаюць гэтае свята ўвагай і на Беларусі.
Беларускія майстры ладзяць свой рамёсны фестываль – Казюкі. На некалькі дзён Гродна пераўтвараецца ў сапраўдны горад майстроў.
Гродзенскія Казюкі ні ў чым не саступаюць віленскаму Казюкасу: хапае тут песень, танцаў і прыгажосці. Аматар народных гулянняў заўважыць крыху менш прысмакаў, якія кампенсуе пачуццё гумару майстроў – куды ні кіно вокам, паўсюль жартачкі.
Як жартуюць мясцовыя майстры, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
- Расійскі блогер: Гродна мог бы быць як Піцер ці Львоў
- Казюкі ў Гродна: што можна прадаваць бязвізавым турыстам
- Закуліссе найстарэйшага тэатра Беларусі паказваюць турыстам у Гродне