Радыё

Трэнер БАТЭ ў пляжным футболе: на ЧС у Маскве задач і падрыхтоўкі не было

Трэнер беларускага клуба БАТЭ ў пляжным футболе, спартыўны агент Яўген Гайдук распавёў Sputnik, якімі абставінамі можна растлумачыць няўдалы выступ каманды на Чэмпіянаце свету ў Маскве.
Sputnik

Беларускі клуб БАТЭ завяршыў выступленне ў Чэмпіянаце свету па пляжным футболе на 8-м радку агульнага рэйтынгу. Барысаўчане прайгралі ўсе матчы групавога раўнда і не змаглі выйсці ў паўфінал турніру. У гульні за сёмае месца барысаўскі футбольны клуб саступіў маскоўскаму "Лакаматыву" з лікам 7:0.

Беларусы ў складзе клуба "Катанія" заваявалі срэбра ЧС па пляжным футболе

"На жаль, прайгралі з буйным лікам. На гэта ёсць і аб'ектыўныя, і суб'ектыўныя прычыны. У першую чаргу, не хапіла эмоцый, хлопцы былі выпусташаны, згулялі тры гульні запар, і ў апошняй не хапіла эмоцый для канкурэнтнай барацьбы", - сказаў у інтэрв'ю радыё Sputnik трэнер БАТЭ ў пляжным футболе Яўген Гайдук.

Як высветлілася ў ходзе гутаркі, каманда не ставіла сабе канкрэтных задач напярэдадні старту першынства, паколькі запрашэнне на Чэмпіянат свету па пляжным футболе ў Маскву стала для барысаўчан нечаканасцю.

"Мы толькi 12 лютага канчаткова даведаліся, што ўдзельнічаем. Адпаведна, пра нейкую планамерную падрыхтоўку, пра нейкія задачы гаворкі не можа ісці, таму што за такі кароткі прамежак часу цяжка спланаваць падрыхтоўку. І ў нас у плане складу атрымалася такая салянка - у нас чатыры расіяніны, у іх свая падрыхтоўка, яны тут гуляюць, чатыры чалавекі тут было, а астатняя частка прыляцела з Беларусі. Зборная рыхтавалася ў Дубаі, хлопцы былі пад нагрузкамі, прыехалі стомленыя, і вось так атрымалася сабрацца з розных пунктаў", - распавёў Гайдук.

Як футбольны клуб БАТЭ развівае кірунак пляжнага футбола, вы пачуеце ў поўнай версіі інтэрв'ю ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.