Памёр Уладзімір Этуш

Народны артыст СССР Уладзімір Этуш, які да апошняга выходзіў на сцэну, памёр у суботу на 97-м годзе жыцця.
Sputnik

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Народны артыст СССР Уладзімір Этуш памёр у суботу на 97-м годзе жыцця, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-аташэ Тэатра імя Вахтангава Кірыла Крока.

Этуш, нягледзячы на паважаны ўзрост, служыў у тэатры і да апошняга часу з'яўляўся найстарэйшым дзеючым акцёрам з усіх жывых народных артыстаў СССР.

Як паведамляюць СМІ са спасылкай на асяроддзе артыста, Уладзімір Абрамовіч памёр у бальніцы, ён быў экстрана шпіталізаваны напярэдадні.

Час і месца развітання з артыстам стануць вядомыя пазней.