Алімпійская зборная Расіі па хакеі прыедзе ў Мінск

Зборная Беларусі правядзе з расіянамі два спарынгі на "Чыжоўка-Арэне" ў рамках падрыхтоўкі да ЧС.
Sputnik

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правядзе два таварыскія матчы супраць алімпійскай зборнай Расіі, паведамілі ў прэс-службе ФХРБ.

Беларусы рыхтуюцца да барацьбы за пуцёўку ў эліту сусветнага хакея на Чэмпіянаце свету ў Астане. 1 красавіка падапечныя Андрэя Сідарэнкі правядуць заключны трэніравальны збор на "Чыжоўка-Арэне".

"У рамках падрыхтоўкі да Чэмпіянату свету ў групе А дывізіёна 1 нацыянальная зборная Беларусі двойчы сустрэнецца з алімпійскай зборнай Расіі. Паядынкі пройдуць 5 і 6 красавіка на "Чыжоўка-Арэне", - распавялі ў ФХРБ.

Квіткі на матчы паступяць у продаж у бліжэйшы час.

Нагадаем, беларусы ўжо гулялі з алімпійскай зборнай Расіі на турніры Kaufland Cup ў Браціславе. Тады расійскія хакеісты былі мацнейшыя - 2:1.

У рамках падрыхтоўкі да ЧС зборная Беларусі ў сярэдзіне красавіка згуляе таксама супраць мінскага "Дынама".

У сталіцу Казахстана каманда адправіцца 23 красавіка, дзе іх перад стартам сусветнага першынства іх чакае яшчэ спарынг супраць гаспадароў ЧС.

ЧС у Астане стартуе 29 красавіка. У першы дзень спаборніцтваў беларусы згуляюць супраць Літвы.