МІНСК, 12 сак - Sputnik. У Беларусі разглядаюцца верагодныя змены Канстытуцыі краіны, паведаміла намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Наталля Карповіч.
Раней у ходзе Вялікай размовы з прэзідэнтам Аляксандр Лукашэнка расказаў, што даручыў суддзям разгледзець магчымыя змены ў Асноўным законе краіны.
"Думаю, у бліжэйшы час прапануюць. Пагадзіцеся, ад мяне шмат што залежыць, якая гэта будзе Канстытуцыя. Але я схільны сёння да таго, што новую Канстытуцыю нам прыйдзецца прымаць", - заявіў тады Лукашэнка.
Па словах намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда, орган судовай улады атрымаў адпаведнае даручэнне ад кіраўніка дзяржавы.
"Мы ўважліва вывучаем магчымыя напрамкі ў частцы нейкіх пераўтварэнняў", - запэўніла Наталля Карповіч.
Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што асноўнай сферай дзейнасці Канстытуцыйнага суда застаецца забеспячэнне выканання нормаў закладзеных у дзеючы Асноўны закон.
Пасля чаго намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда нагадала, што базавы для прававой сістэмы краіны дакумент рэгламентуе такія кірунак, як прававое становішча чалавека, сістэму ўлады ў краіне, асновы фінансавай сістэмы і канстытуцыйны лад.
Менавіта гэтыя пытанні цяпер і вывучаюць члены Канстытуцыйнага суда, таму што ўнясенне любых змяненняў у дзеючую Канстытуцыю - даволі складаны прававой працэс.
"Вядома, жыццё не стаіць на месцы. Канстытуцыі многіх сучасных дзяржаў ужо зведалі нейкія істотныя карэкціроўкі", - цытуе Наталлю Карповіч БелТА.