Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Народны артыст СССР памёр у мінулую суботу ў бальніцы, куды напярэдадні быў экстрана шпіталізаваны, яму было 96.
Sputnik

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Цырымонія развітання з народным артыстам СССР Уладзімірам Этушам адбылася ў аўторак у тэатры імя Вахтангава, у якім ён праслужыў каля 75 гадоў.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Да тэатру прыйшлі калегі і прыхільнікі. Спачуванні прымала жонка артыста Алена Этуш. Мужнасці пажадаў ёй рэжысёр Андрэй Максімаў. Паводле яго слоў, шмат у чым дзякуючы клопату Алены Этуш, Уладзімір Абрамовіч да апошняга выходзіў на сцэну роднага тэатра.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

"Мне пашчасціла працаваць з ім, калі я пачаў ставіць у Вахтангаўскім. Ён для любога знаходзіў усмешку і добрае слова... Не кожны чалавек, прайшоўшы вайну, зможа захаваць дабрыню ў сэрцы, а ён змог", - сказаў Максімаў журналістам.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Настаўнікам назваў Этуша акцёр Сяргей Макавецкі. І прызнаўся, што яму неверагодна сумна ад таго, што сыходзіць такое магутнае пакаленне.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Развітацца з калегам прыйшлі таксама акцёры Аляксандр Збруеў, Эмануіл Вітарган, Веніямін Смехаў, Ірына Купчанка, Юлія Рутберг, Вера Васільева і многія іншыя.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Людзі ішлі развітацца з артыстам больш за две з паловай гадзіны. Труну з целам вынеслі з тэатра пад апладысменты, якія не сціхалі каля дзесяці хвілін, і крыкі "Брава!".

У аўторак Уладзіміра Этуша крэміруюць, а яго прах пахаваюць у сямейнай магіле на Новадзявочых могілках.

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Уладзіміра Этуша не стала ў суботу 9 сакавіка. Ён памёр у адной з Маскоўскіх клінік, куды яго тэрмінова шпіталізавалі напярэдадні ў пятніцу. Артысту было 96 гадоў.

Этуш нарадзіўся ў Маскве, хоць бацька яго родам з беларускага Глуска. І адну са сваіх самых вядомых кінароляў згуляў у карціне, знятай на "Беларусьфільме" - роля Карабаса-Барабаса ў "Прыгодах Бураціна". Масаваму гледачу Этуш запомніўся таксама працамі ў стужках "Каўказская палонніца" і "Іван Васільевіч мяняе прафесію".

Акрамя таго, ён каля 75 гадоў працаваў у маскоўскім тэатры імя Вахтангава, доўгі час выкладаў і кіраваў Тэатральным інстытутам імя Шчукіна.