Беларусь і Расія цесна супрацоўнічаюць у сферы міжнароднай бяспекі

У цяперашні час з развіццём лічбавых тэхналогій не менш важным аспектам для забеспячэння бяспекі становіцца інфармацыйная сфера.
Sputnik

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Асаблівае значэнне Мінск і Масква надаюць супрацоўніцтву ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

Расія і Беларусь дамовіліся павялічыць колькасць рэйсаў Масква-Мінск

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія наладзілі цеснае супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях у сферы міжнароднай бяспекі, уключаючы інфармацыйны складнік.

У лістападзе мінулага года на сумеснай калегіі МЗС дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць аб развіцці дыялогу па дадзенай тэматыцы.

Беларускі бок спадзяецца, што супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў пытаннях забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі атрымае адпаведны імпульс.

"Імклівае развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій прыводзіць да разумення таго, што інфармацыйны рэсурс з'яўляецца найважнейшым стратэгічным рэсурсам дзяржавы, а забеспячэнне яго захаванасці - найважнейшым складнікам нацыянальнай бяспекі", - цытуе Андрэя Дапкюнаса БелТА.

На думку намесніка міністра, прыняцце канцэпцыі ў сферы інфармацыйнай бяспекі (яе напярэдадні ў Мінску абмяркоўвалі на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі з удзелам кіраўніка дзяржавы) - гэта важны этап прывядзення ў парадак правілаў і нормаў для кіберпрасторы. Тым больш гэта становіцца важным напрамкам пасля прыняцця ў краіне "лічбавага дэкрэта".