Відэа

Манету, прысвечаную Стывэну Хокінгу, выпусцілі ў Вялікабрытаніі – відэа

Каралеўскі манетны двор выпусціў памятную манету, прысвечаную фізіку Стывену Хокінгу. Глядзіце на відэа, як выглядаюць 50 пенсаў з чорнай дзіркай.
Sputnik

На манеце намаляваная стылізаваная чорная дзірка. Было адштампавана чатыры яе варыянты: звычайная коштам 10 фунтаў стэрлінгаў, калекцыйная з срэбра - 55 фунтаў, калекцыйная патоўшчаная з срэбра - 95 фунтаў і калекцыйная з золата - 795 фунтаў.

Усе манеты з'яўляюцца сувенірнымі і не паступяць у абарачэнне.

Паводле інфармацыі манетнага двара, у штампоўцы некалькіх манет прынялі ўдзел дзеці Хокінга - Люсі і Цім.