Лукашэнка: выбары павінны прайсці як свята

Па словах кіраўніка дзяржавы, урад на падрыхтоўку і правядзенне выбараў "адцягваць" нельга.
Sputnik

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Будучыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары павінны прайсці як свята, такое даручэнне кіраўніку АП Наталлі Качанавай ў чацвер агучыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар у чацвер сустрэўся з кіраўніком сваёй Адміністрацыі. Сярод тэм для абмеркавання - звароты грамадзян, падрыхтоўка да штогадовага паслання і будучыя выбары.

Як заявіў на сустрэчы з Качанавай прэзідэнт, наступныя два гады не павінны ўвесці краіну ў нейкія ўзрушэнні, а самі выбары, і адны, і іншыя, павінны прайсці як свята.

"Але да гэтага трэба падрыхтавацца. У ЦВК усяго нічога чалавек. Таму гэта ляжа на плечы ўлады, а тут, наверсе, - Адміністрацыі прэзідэнта. Урад на гэтыя пытанні адцягваць ні ў якім разе нельга. Няхай займаецца эканомікай. Гэта галоўнае", - адзначыў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Па словах прэзідэнта, хаваць гэтага нельга, і ўлады павінны рыхтавацца да выбараў: і прэзідэнцкіх, і парламенцкіх.

Тэрміны паўнамоцтваў і парламента, і прэзідэнта заканчваюцца ў 2020 годзе. Цэнтрвыбаркам рэспублікі прапануе "разнесці" выбары. Як казала кіраўнік ЦВК Беларусі, пераважная дата правядзення выбарчай кампаніі - 1 снежня 2019 года.

Канчатковыя даты выбараў пакуль не вызначаны.