Фотафакт: беларускія індзейцы на турыстычнай выставе ў Маскве

Беларусь у бягучым годзе на маскоўскай выставе зрабіла акцэнт на аграэкатурызм.
Sputnik

МІНСК, 15 сак - Sputnik, Леў Рыжкоў. Беларусь на міжнароднай маскоўскай турыстычнай выставе MITT паспрабавала прыцягнуць патэнцыйных турыстаў незвычайным спосабам: каля стэнда рэспублікі можна было сустрэць "сапраўдных" віцебскіх індзейцаў.

Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у топ-20 самых пунктуальных

У маскоўскім "Экспацентры" напярэдадні завяршылася 26-я Маскоўская міжнародная турыстычная выстава MITT. Свае экспазіцыі прадставілі 54 краіны свету. Карэспандэнт Sputnik пагаварыў з тымі, хто прадстаўляе Беларусь на міжнародным рынку турызму.

Індзейцы з Віцебскай вобласці

Складана было не заўважыць, што наведвальнікі выставы сталі пераборлівым: калі проста раскласці па стэндзе буклеты, то падыдуць нямногія. Узнікае праблема: як прыцягнуць людзей? Усе краіны вырашалі яе па-рознаму. Напрыклад, каля стэнда Казахстана волаты-батыры ў футравых шапках гнулі кавалак металу, да стэнда італьянскай правінцыі Венета зазывалі дзяўчыны ў прыгожых строях, а на стэндзе расійскага Ямала у засадзе сядзеў паляўнічы-мансі і накідваў на дзяўчат, што праходзілі міма, ласо.

Прадстаўнікі турыстычнага бізнесу Беларусі таксама пайшлі па шляху крэатыўных "прынад". Ля стэнда рэспублікі стаяла пара ў вельмі прыгожых вышыванках, якая запрашала аматараў экатурызму адпачыць у адной з экасядзібаў Віцебскай вобласці, прычым жанчына была яўна цяжарная. "Ці не баіцеся нарадзіць прама на стэндзе?" - пацікавіўся карэспандэнт Sputnik. "Гэта выключана, тэрмін падыдзе толькі ўвосень", - запэўніла яна.

Фотафакт: беларускія індзейцы на турыстычнай выставе ў Маскве

Яшчэ адна жанчына ў строях індзейскай скво, Наталля Трафімава, зазывала турыстаў у сядзібу-этнапарк на Віцебшчыне, дзе рэгулярна праводзіцца конкурс "Міс Экстрым".

"Мы шукаем нешта новае, непадобнае, экстрэмальнае ў турыстычных маршрутах і звычайных экскурсіях. Напрыклад, ладзім дайвінг, скачкі з парашутам", - распавяла яна.

Фотафакт: беларускія індзейцы на турыстычнай выставе ў Маскве

Пакатацца на кані, падаіць карову

Нацыянальнае агенцтва па турызме на стэндзе рэспублікі прадстаўляла Яўгенія Крычко. Яна распавяла, што ў гэтым годзе Беларусь чакае вялікага наплыву турыстаў. З 10 чэрвеня па 10 ліпеня ў рэспубліцы будуць праводзіцца II Еўрапейскія гульні, і уладальнікам квіткоў на спаборніцтвы будзе адкрыты бязвізавы ўезд.

"Беларусь можа прапанаваць усё: агратурызм, экатурызм, экскурсіі па старадаўніх замках, пераход на каяках праз беларуска-польскую мяжу", - распавяла прадстаўнік агенцтва.

Традыцыйна высокім прагназуецца паток "медыцынскіх" турыстаў - тых, хто хоча паправіць здароўе ў беларускіх санаторыях.

Фотафакт: беларускія індзейцы на турыстычнай выставе ў Маскве

"У нас высокакваліфікаваныя ўрачы, а кошты - нашмат ніжэй, чым у суседніх краінах. І гэта прывабны фактар", - паведаміла Крычко.

Не расчараваныя будуць і прыхільнікі гістарычнага турызму: гэтым летам чакаюцца рэканструктарскія фестывалі і рыцарскія баі ў аўтэнтычнай абстаноўцы. Але галоўнымі напрамкамі ўсё ж застаюцца агра- і экатурызм.

"У Беларусі дзейнічаюць больш за 1800 агра- і экасядзібаў. У іх ёсць уся неабходная для турыста інфраструктура. Там можна пакаштаваць нацыянальныя стравы, пакатацца на кані, падаіць карову. Гэта значыць паспрабаваць усё любаты сельскага жыцця", - сказала Крычко.

Прадстаўніца агенцтва па турызме адзначыла, што хоць у гэтым годзе і чакаецца вялікі прыток еўрапейскіх турыстаў, пераважная большасць адпачываючых прыязджае з Расіі.