Канстытуцыі Беларусі спаўняецца 25 гадоў

Хоць гісторыі беларускай канстытуцыі яшчэ няма і сто гадоў, многія гісторыкі прыраўноўваюць да яе статуты Вялікага княства Літоўскага і запэўніваюць, што на тэрыторыі Беларусі з'явіўся адзін з першых аналагаў вярхоўнага закона.
Sputnik

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Дзень Канстытуцыі Беларусі адзначаюць у пятніцу ў рэспубліцы - галоўнаму закону краіны спаўняецца 25 гадоў.

Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынята 3 лютага 1919 года, з тых часоў асноўны закон змяняўся пяць разоў.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1990 годзе дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, з тых жа часоў вялася праца і над Канстытуцыяй краіны.

Вярхоўны закон быў прыняты 15 сакавіка 1994 года, а некаторыя змены ў яго ўносіліся ў 1996 і 2004 гадах. Складаецца галоўны закон з прэамбулы, дзевяці раздзелаў, васьмі частак і 146 артыкулаў.

Святкуюць Дзень Канстытуцыі ў Беларусі з 1998 года - па традыцыі, у гэты дзень выступаюць вышэйшыя службовыя асобы краіны і шмат распавядаецца аб галоўным законе рэспублікі.

Нягледзячы на параўнальную маладосць галоўнага закона рэспублікі, некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што да канстытуцыйных законаў можна прыраўняць і статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566 і 1588 гады). Можна смела казаць пра тое, што адна з першых у свеце канстытуцый з'явілася менавіта на тэрыторыі Беларусі.

Магчыма, неўзабаве Беларусь чакае новы асноўны закон: 1 марта 2019 года прэзідэнт анансаваў падрыхтоўку новай Канстытуцыі. Мяркуецца, што ў ёй будуць узмоцненыя іншыя галіны ўлады, а магчыма і ўвядзенне парламенцкіх выбараў па прапарцыйнай сістэме. Змены могуць быць прыняты на працягу бліжэйшых пяці гадоў.