МІНСК, 16 сак - Sputnik. Беларуская і бельгійская тэнісісткі Арына Сабаленка і Эліза Мертэнс прабіліся ў фінал парнага разраду тэніснага турніру BNP Paribas Open, які ў гэтыя дні праходзіць у амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс.
За пуцёўку ў фінал беларуска-бельгійскі дуэт змагаўся з парай Габрыэла Даброўскі (Канада) - Іфань Сюй (Кітай). Матч працягваўся гадзіну і 20 хвілін.
Першы сэт Сабаленка і Мертэнс выйгралі досыць лёгка - 6:2. Другі для дуэта быў складаным - пры ліку 5:2 з-за некалькіх памылак беларускі гульня перайшла ў тай-брэйк, у якім тэнісісткі змаглі атрымаць перамогу - 7:6 (5).
"Напрыканцы матчу я не магла гуляць добра, але яна (Мертэнс - Sputnik) гуляла. Яна выдатна папрацавала", - прызналася пасля сустрэчы Сабаленка.
У фінале Сабаленка і Мертэнс будуць гуляць з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава - Кацярына Сінякова.
У бягучым годзе прызавы фонд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе серыі WTA Premier складае 8,3 мільёна долараў ЗША.