Відэа

Лешч пайшоў: дзесяткі рыбакоў сабраліся на набярэжнай Свіслачы

Актыўныя аматары рыбнай лоўлі сабраліся на набярэжнай Свіслачы ў самым цэнтры Мінска, каб злавіць ляшча, які прачнуўся пасля зімовай спячкі. Глядзіце на відэа, як праходзіць масавая рыбалка.
Sputnik

Рыбакі акупавалі набярэжную яшчэ ў пачатку тыдня, а на выхадных іх стала яшчэ больш. Такі ажыятаж выклікала цёплае надвор'е і прыродныя звычкі ляшча. Вясной, калі лёд пачынае раставаць, а вада насычаецца кіслародам, лешч прачынаецца ад зімовай спячкі і становіцца больш актыўным. У ім абуджаецца несуцішны апетыт, чым і карыстаюцца вопытныя рыбакі.

Мужчыны прызнаюцца, што яшчэ тыдзень таму ў Свіслачы ў цэнтры Мінска можна было злавіць ляшча вагой больш за два кілаграмы. У тыя дні лешч быў моцна згаладнелым і лёгка трапляўся на кручок. Бліжэй да выхадных злавіць буйную рыбу стала больш складана.

Рыбакі жартуюць: "Цяпер лешч накушался трохі і сказаў - хлопцы, раздача скончылася". Але аматары рыбалкі не здаюцца, працягваюць чакаць поспех і буйны ўлоў.