Мы ўсе памром? Буйны астэроід набліжаецца да Зямлі

Астэроід 2019 EA2 праляціць вельмі блізка ад нашай планеты ўжо 22 сакавіка.
Sputnik

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Буйны астэроід 2019 EA2 праляціць да Зямлі бліжэй, чым Месяц, паведамляюць астраномы.

Астэроід 2019 EA2 быў знойдзены навукоўцамі некалькі тыдняў таму. Сёння нябеснае цела набліжаецца да Зямлі - мяркуецца, што яно пройдзе ў непасрэднай блізкасці ад планеты ўжо 22 сакавіка.

У гэты дзень астэроід апынецца да Зямлі на меншай адлегласці, чым радыус арбіты Месяца, то бок дастаткова блізка. Акрамя таго, ён лічыцца буйным: яго дыяметр складае ад 18 да 40 метраў, што ў некалькі разоў больш, чым ва ўжо легендарнага Чэлябінскага метэарыта.

Аднак спецыялісты заклікаюць не панікаваць: як сцвярджаюць астраномы, падобныя астэроіды нярэдка пралятаюць блізка да Зямлі і небяспекі не нясуць. Амерыканскае агенцтва NASA і зусім заклікае людзей не верыць шматлікім фэйкам аб "смяротнай небяспецы" астэроіда - гэта праўда не больш, чым існаванне міфічнай планеты Нібіру.

Больш за тое, астэроід наўрад ці атрымаецца ўбачыць няўзброеным вокам. Так што назіраць за ім змогуць толькі астраномы.