Ала Пугачова прачытае на канцэрце ў Крамлі верш беларускай пісьменніцы

Урывак паэтычнага твора таксама будзе размешчаны на запрашэннях для гасцей зоркі расійскай эстрады.
Sputnik

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Расійская поп-дзіва Ала Пугачова прачытае на сваім юбілейным канцэрце "Post Scriptum" аднайменны верш беларускай пісьменніцы і паэткі Дыяны Балыка. Аб гэтым Sputnik паведаміла сама аўтарка.

"Са мной звязаўся яе юрыст і сказаў, што Ала Барысаўна хоча чытаць мой верш на сваім юбілейным канцэрце. І калі я не супраць, то мне дашлюць дагавор", - распавяла Дыяна.

Сумму, якую атрымала за такое супрацоўніцтва, пісьменніца не раскрывае. Не ведае яна і як знакамітая расійская спявачка знайшла гэты верш.

"На ўсе мае спробы штосьці высветліць юрыст паведаміў, што бачыць Пугачову толькі два разы на месяц", - дадала Дыяна.

Урывак з верша таксама будзе размешчаны на запрашэннях на канцэрт, якія атрымаюць сябры Пугачовай і ўсе афіцыйныя асобы. Канцэрт, прысвечаны 70-годззю расійскай спявачкі, пройдзе ў Крамлі 17 красавіка.