Урад ухваліў атрыманне краінай гранта на лячэнне ВІЧ

З пачатку гэтага года некамерцыйныя арганізацыі працавалі фактычна без фінансавання з-за занадта доўгага ўзгаднення міжнароднага гранта.
Sputnik

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Савет міністраў Беларусі ўхваліў пяць праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у тым ліку і праект па прафілактыцы і лячэнню хворых на ВІЧ, а таксама на сухоты, паведамілі ў сераду ў прэс-службе ўрада.

Амаль усе прэпараты для лячэння ВІЧ навучыліся вырабляць у Беларусі

Беларускія некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца барацьбой з ВІЧ і СНІД, амаль тры месяцы працавалі фактычна без фінансавання: выдзелены грант Глабальнага фонду атрымаць яны не маглі з-за доўгіх узгадненняў у рэспубліцы.

Нарэшце, Саўмін ухваліў пяць праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у тым ліку і "Умацаванне нацыянальнай сістэмы прафілактыкі, лячэння, догляду і падтрымкі ў сувязі з ВІЧ і сухотамі ў Рэспубліцы Беларусь".

Такім чынам, рэспубліка зможа атрымаць выдзелены Глабальным фондам грант. Нагадаем, ён забяспечвае фінансаванне да 2021 года і стане апошнім для рэспублікі. Затым краіна павінна сама фінансаваць прафілактыку і лячэнне ВІЧ/СНІД, а таксама сухотаў.

Акрамя таго, Саўмін ухваліў праекты дапамогі на рэалізацыю Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, паляпшэнні доступу да медпаслуг пры надзвычайных сітуацыях на прымежнай тэрыторыі.

Таксама рэспубліка атрымае міжнародную дапамогу на "вывучэнне і захаванне традыцыйных рамесных навыкаў жыхароў даліны Дзвіны/Даўгавы і перадачу іх будучаму пакаленню". У спісе - і дапамога на рэалізацыю праекта "Гуманны падыход да кожнага дзіцяці ў інтарэсах будучага гуманнага грамадства".