Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Казахстана Такаева з уступленнем на пасаду

Касым-Жамарт Такаеў узначаліў краіну пасля таго, як у адстаўку падаў Нурсултан Назарбаеў, які знаходзіўся ва ўладзе амаль 30 гадоў.
Sputnik

МІНСК, 21 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго калегу Касыма-Жамарта Такаева з уступленнем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Другі прэзідэнт Казахстана афіцыйна ўступіў на пасаду

"У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ўсебаковае плённае супрацоўніцтва краін будзе і далей развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.

Кіраўнік Беларусі таксама пажадаў прэзідэнту Казахстана добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Такаеў прыняў прысягу і афіцыйна ўзначаліў Казахстан 20 сакавіка. Ён стаў другім прэзідэнтам краіны пасля Нурсултана Назарбаева, які займаў гэтую пасаду амаль 30 гадоў. Назарбаеў падаў у адстаўку ў аўторак, 19 сакавіка.

Раней новы прэзідэнт Казахстана ўжо прыязджаў у Мінск на сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі ў лістападзе мінулага года. Тады ён правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, у ходзе якой адбылася размова пра двухбаковыя адносіны паміж краінамі.