У інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь вядомы рэпетытар, выкладчык матэматыкі і фізікі Яўген Лівянт адзначыў, што ўсё гэта - нагода для сур'ёзнага расследавання, вынікам якога павіннна стаць пытанне аб прафпрыдатнасці распрацоўшчыкаў новай сістэмы разліку балаў.
"На працягу доўгага часу ішла налада сістэмы ацэньвання тэстаў так, каб нельга было, згуляўшы ў гульню "Адгадай мелодыю" ці "Марскі бой", "наторкаць" вялікую колькасць балаў. Тэсты ў нулявых гадах былі досыць складаныя, набраць 60-70 балаў было цяжка", - кажа Лівянт.
Суразмоўца радыё Sputnik Беларусь лічыць, што папярэдняя сістэма залічэння балаў, распрацаваная РІКВ пад кіраўніцтвам Мікалая Фяськова, была добра адбудаванай і больш справядлівай. Набраць "угадайкай" больш, чым 10-12 балаў са 100, было немагчыма.
"Папярэдняя сістэма ацэньвання была ўведзена пастановай Савета міністраў РБ, а новая сістэма ўведзена рашэннем аднаго з дэпартаментаў Міністэрства адукацыі. Гэта значыць, па сутнасці, рашэнне дэпартамента Міністэрства адукацыі адмяняе рашэнне Саўміна?" - задаецца пытаннем Лівянт.
Сітуацыю з тым, што цяпер "сляпое" праходжанне тэстаў дазваляе набраць ад 28 да 51 бала, Яўген Лівянт лічыць недапушчальнай.
Фрагмент гутаркі з выкладчыкам матэматыкі і фізікі, вядомым рэпетытарам Яўгенам Лівянтам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Карпенка паабяцаў, што апрацоўка вынікаў ЦТ будзе больш празрыстай
- Міністр адукацыі заклапочаны тым, што ў школах завышаюць адзнакі
- Сталі вядомыя парогі ЦТ-2019