Як беларусы грузін частавалі: у Тбілісі адкрылася выстава Made in Belarus

Гасцей на выставе чакаюць беларускія прадукты, нацыянальная музыка, а таксама віцэ-прэм'ер.
Sputnik

Беларускі павільён адкрыўся ў выставачным цэнтры Expo Georgia ў Тбілісі, піша Sputnik Грузія.

Фотафакт: беларускія індзейцы на турыстычнай выставе ў Маскве

У грузінскай сталіцы разгарнулася выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus, якая працягнецца да 23 сакавіка. Госці змогуць пакаштаваць нацыянальныя беларускія прадукты, вывучыць стэнды мерапрыемстваў і, калі засумуеш, паслухаць беларускую музыку.

На выставу прыехалі і чыноўнікі, сярод іх - віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, а таксама прэм'ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ. Абодва салідарныя ў тым, што двухбаковыя адносіны трэба развіваць, тым больш што беларускую прадукцыю ў Грузіі ўжо палюбілі.

Пасля таго як ў 2016 годзе ў Грузіі правялі нацыянальную беларускую выставу, тавараабарот дзвюх краін вырас утрая. Цяпер гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Грузіі ладзяць падобныя экспазіцыі штогод.

У гэтым годзе на выставе прадставілі больш за 200 беларускіх брэндаў з розных галін і сфер дзейнасці. Прадукцыю можна паспрабаваць.

Што запавольвае шлях беларускіх прадуктаў у Грузію

Адказ - дарогі. Дырэктар па маркетынгу кампаніі Beltrade Святлана Стасевіч распавяла ў інтэрв'ю Sputnik Грузія, што папулярнасць беларускай прадукцыі ў гэтай краіне сапраўды расце, але ёсць пэўныя праблемы, звязаныя з дастаўкай тавараў.

"Грузія - вельмі зручнае месца, але адзіная праблема - гэта дарога. З дарогай пакуль праблемы, асабліва ў зімовы час прадукты прыходзяць павольней. Бывае, машына едзе дзесяць сутак, калі снегам засыпае перавал, потым пакуль яго расчышчаюць (гэта часам займае трое сутак)", - адзначыла Святлана.

Знешнегандлёвы абарот Грузіі з Беларуссю у 2018 годзе склаў каля 87,1 мільёна долараў. Экспарт склаў каля 28,5 мільёна долараў, а імпарт перавысіў 58,7 мільёна долараў.

Вы нам - гарбату, мы вам – трактар

За час выставы госці падпісалі кантракты аб стварэнні сумесных мерапрыемстваў.

Тым часам 14 грузінскіх і 14 беларускіх кампаній падпісалі дамовы на агульную суму больш за 2,8 мільёна долараў. Сярод іх - пагадненні аб куплі буйной сельскагаспадарчай тэхнікі (трактароў і камбайнаў, элеватараў). Грузія мае намер экспартаваць у Беларусь гарбату. Акрамя таго, краіны дамовіліся аб развіцці навуковага супрацоўніцтва.