Відэа

Песня "Мільён пунсовых руж" на японскай стала хітом у інтэрнэце

Японка праспявала на сваёй мове хіт Алы Пугачовай "Мільён пунсовых руж" і заваявала карыстальнікаў сацсетак. Глядзіце на відэа, як арыгінальна дзяўчына выканала вядомы шлягер Прымадонны расійскай сцэны.
Sputnik

Ала Пугачова прачытае на канцэрце ў Крамлі верш беларускай пісьменніцы
Відэаролік апублікаваны на YouTube. Карыстальнікі ў каментарах выказалі сваё захапленне, некаторым японскі варыянт спадабаўся нават больш за арыгінал.

Кліп японцы зняў рускамоўны блогер. Над ім ён працаваў разам са сваёй жонкай. Гісторыю, расказаную ў песні яны зрабілі больш сучаснай: замест руж гераіня атрымала ў падарунак ката.

Сама выканаўца захапіла гледачоў не менш, чым яе голас. Многія адзначылі, што японка проста вельмі мілая, яе прыемна не толькі слухаць, але і назіраць за ёй.