Дзень метэаролага адзначаюць сёння ў Беларусі

У айчыннай метэаралагічнай сферы занята каля 1,5 тысячы чалавек, а некаторыя станцыі працуюць на тэрыторыі рэспублікі ўжо больш за сотню гадоў.
Sputnik

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Сусветны дзень метэаролага адзначаюць 23 сакавіка прафесіяналы ў розных краінах, паведамляе Sputnik.

У Беларусі Сусветны метэаралагічны дзень упершыню адзначылі ў 2013 годзе, у 2014-м айчынная гідраметэаралагічная служба адсвяткавала 90-гадовы юбілей.

Сёння дзяржаўная сетка гідраметэаралагічных назіранняў у Беларусі з'яўляецца асноўнай крыніцай дадзеных, якія выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі прагнозаў і папярэджанняў аб небяспечных прыродных з'явах. У сферы занята каля 1,5 тысячы чалавек, а некаторыя станцыі працуюць на тэрыторыі рэспублікі ўжо больш за сотню гадоў.

Прафесійнае свята метэаролагаў праводзіцца пад эгідай ААН па ініцыятыве Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) штогод, а ўдзел у ім бяруць 192 дзяржавы.

Сусветны дзень метэаролага быў заснаваны ў 1961 годзе, з тых часоў тэматычныя мерапрыемствы з гэтай нагоды праходзяць у розных кутках свету. Мэта свята - паказаць, наколькі вялікі ўнёсак метэаралагічных і гідралагічных службаў у бяспеку і дабрабыт людзей.