Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Народны прысвятак "Саракі" спевамі і забавамі адзначылі ў музеі народнай архітэктуры і побыту.
Sputnik

У народным календары "Саракі" святкуюць 22 сакавіка. З гэтага часу ў Беларусі пачынаюць гукаць вясну. З прыходам на нашы землі хрысціянства прысвятак прымеркавалі ў гонар сарака пакутнікаў севайсцейскіх, але традыцыя рабіць печыва ў выглядзе птушак захавалася.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Сорак пакутнікаў

У час ганенняў на хрысціян, калі правіў імператар Лікіній, сорак воінаў, якія верылі ў Бога, адмовіліся прыносіць ахвяры ідалам. За непаслушэнства іх пакінулі на ноч на лёдзе Севасційскага возера, якое знаходзіцца ў Арменіі.

Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята

На выпадак, калі нехта з воінаў пажадае адмовіцца ад сваёй веры і захаваць жыццё, непадалёк была растоплена лазня. Паданне кажа, што адзін з воінаў не вытрымаў спакусу, пабёг да лазні, але не вытрымаў – памёр па дарозе. Тады яго месца заняў адзін з вартаўнікоў, ураджаны духоўным подзвігам пакутнікаў.

Па народных уяўленнях, душы пакутнікаў пераўтварыліся ў жаўрукоў. Самі ж воіны сталі апекунамі земляробства.

Усяго па сорак

Традыцыйна ў Беларусі галоўным атрыбутам свята былі птушкі з цеста, пяклі іх менавіта 40 штук. Называлі іх па-рознаму – "галёпы", "бабашкі", "мучанікі". Іх свяцілі ў царкве, а потым раздавалі дзецям, сваякам, суседзям.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

З дапамогай гэтых птушак варажылі на здароўе. Іх падкідвалі ў гару і сачылі, чыя птушка ўзляціць найвышэй. Чым вышэй яна падляціць, тым здаравейшы будзеш напрацягу года.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Таксама трэба было ў гэты дзень разарваць 40 шнурочкаў і паламаць 40 трэсачак. Трэскі і вяроўкі сімвалізавалі сілы, якімі была скавана зямля. Пераламаць і перарваць іх значыла наблізіць надыход цяпла.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Лічылася, што на "Саракі" птушкі вяртаюцца з цёплых краін – прылятаюць сорак выраяў. Птушкамі, зробленымі з паперы, упрыгожвалі галлё, развешвалі іх у хаце.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Абавязковымі былі гульні, спевы і танцы.

Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі

Так людзі імкнуліся хутчэй прагнаць зімовую сцюжу і прывітаць сонейка і вясну.