МІНСК, 25 сак - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з камандай Паўночнай Ірландыі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020, паведамляе Sputnik.
Паядынак групы С адбыўся ў нядзелю ў Белфасце на стадыёне "Уіндзар Парк". Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 (1:1, 1:0). У складзе гаспадароў дакладным ударам адзначыліся Джоні Эванс (30-я хвіліна) і Джош Маджэніс (87). У беларусаў гол забіў Ігар Стасевіч (33). Характэрна, што ўдар беларуса быў адзіным у створ варот у "Белакрылых" за ўсе 90 хвілін гульні.
У паралельным паядынку групы С Нідэрланды прымалі ў гасцях Германію. Немцы перамаглі - 3:2. У "аранжавых" забівалі Матейс дэ Лігт (48) і Мэмфіс Дэпа (63). У складзе гасцей - Лерой Сане (15), Серж Гнабры (34) і Ніка Шульц (90). Цікава, што галандцы ўпершыню за 23 гады прайгралі дома немцам.
Пасля двух тураў становішча каманд у групе С:
- Паўночная Ірландыя - 6 ачкоў
- Германія - 3
- Нідэрланды - 3
- Эстония - 0
- Беларусь - 0
Наступны матч адборачнага турніру беларусы правядуць дома 8 чэрвеня супраць зборнай Германіі. Гульня пройдзе на "Барысаў-Арэне".