Відэа

Відэафакт: афіцыйны талісман ЧЕ па футболе паказаў, як валодае мячом

Афіцыйны талісман чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года прадстаўлены ў мінулую нядзелю. Глядзіце на відэа, як выглядае Скілзі.
Sputnik

Прэзентацыя талісмана прайшла перад матчам адборачнага тура паміж зборнымі Германіі і Галандыі. Хлопчык па імі Скілзі прадэманстраваў шматтысячнай публіцы тэхніку валодання мячом разам з фрыстайлістамі Ліў Кук і Тобіасам Бексам.

ЧЕ-2020 пройдзе ў 12 гарадах у розных краінах, у тым ліку і ў Расіі. Даты правядзення - з 12 чэрвеня па 12 ліпеня.

Зборная Беларусі на шляху да ЧЕ пакуль займае апошні радок у сваёй групе С. Першы радок у групе займаюць паўночныя ірландцы - у іх 6 ачкоў, на другім месцы - зборная Германіі.

Напярэдадні падапечныя Ігара Крывушэнкі саступілі ў гасцях камандзе Паўночнай Ірландыі з лікам 2:1, наступны матч у рамках адборачнага тура на Еўра-2020 беларусы згуляюць супраць немцаў на "Барысаў-Арэне", сустрэча адбудзецца 8 чэрвеня.