Фота

Зязуля куе, лецечка чуе: як у Вязынцы вясну гукалі

Sputnik

Птушкі прыляцелі з выраю, прынеслі вясну на сваіх крылах - ды напрасткі ў Вязынку, дзе ўжо сабраліся і стары, і малады, каб яе завітаць. 

Наведвальнікі свята, арганізаванага "Студэнцкім этнаграфічным таварыствам", маглі зазірнуць на кірмаш, палюбавацца на прыгожыя нацыянальныя строі, смачна паесці і, зразумела, удосталь паспяваць і патанцаваць. 

Падрабязней пра традыцыі і абрады, якімі сустракалі вясну нашы продкі, чытайце ў матэрыяле "Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята" і глядзіце на фота, як ужо павіталі вясну ў Строчыцах.

 

1 / 18
Птушкі, якія вяртаюцца з выраю, - прыкмета і сімвал надыхода сапраўднай вясны.
2 / 18
Па традыцыі свята галлё ўпрыгожваюць яркімі папяровымі птушкамі.
3 / 18
Гаспадыні робяць печыва ў выглядзе птушак і раздаюць родным і суседзям.
4 / 18
Дзяўчынкі спяваюць вяснянкі - песні, якімі вітаюць вясну.
5 / 18
Пераймаць галасы птушак можна з дапамогай вось такіх гліняных свістуляк.
6 / 18
Адна з любімых забавак моладзі з надыходам цяпла - гушкацца на арэлях.
7 / 18
Сонейка хоць ужо і свеціць, але пройдзе яшчэ час, пакуль яно пачне па-сапраўднаму прыграваць.
8 / 18
Сагрэцца заўсёды можна вясёлымі скокамі.
9 / 18
Агульны карагод сабраў усіх наведвальнікаў свята.
10 / 18
У народных уяўленнях карагод сімвалізуе сонечнае кола.
11 / 18
Шмат традыцыйных танцаў будуюцца на аснове карагода.
12 / 18
Вясна - гэта час прыгажосці, калі прырода пачынае квітнець.
13 / 18
На галінках ужо з'явіліся першыя "коцікі".
14 / 18
Той, хто ўмее весяліцца, будзе заўсёды шчаслівы.
15 / 18
Пасля такіх скокаў добра і пад'есці, каб аднавіць сілы.
16 / 18
На кірмашы кожны мог знайсці птушку, якая спадабалася б менавіта яму.
17 / 18
Сустракаліся нават чароўныя птушкі, якія зіхацелі на сонцы рознакаляровымі пацеркамі.
18 / 18
А вось гэтыя кранальныя птушачкі, здаецца, ужо выседжваюць яйкі.