Відэа

Домрачава і "Міс Беларусь 2018" паказалі любімыя лакацыі Мінска - відэа

Самая тытулаваная беларуская біятланістка Дар'я Домрачава і "Міс Беларусь 2018" Марыя Васілевіч паказалі свае самыя любімыя месцы ў Мінску ў роліку тэлеканала Euronews, прымеркаваным да II Еўрапейскім гульняў.
Sputnik

Журналісты тэлеканала сустрэлі Домрачаву на веладарожцы ў раёне Нямігі - біятланістка прыехала на веласіпедзе і распавяла, што любіць бываць у цэнтры горада.

"Увесь гэты раён ажыўляецца летам - тут шмат моладзі. У нас тут праходзяць музычныя фестывалі, літаральна кожны дзень гучыць жывая музыка", - распавяла спартсменка.

Затым Домрачава паказала рэстаран, у якім любіць глядзець на Мінск з вышыні.

Першая ж прыгажуня краіны, "Міс Беларусь 2018" і "Міс свету Еўропа" Марыя Васілевіч адвяла здымачную групу ў Вялікі тэатр, распавёўшы, што часта глядзіць тут балет. Паказала і рэстаран, у які любіць хадзіць.

Домрачава і Васілевіч з'яўляюцца пасламі II Еўрапейскіх гульняў, які пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня.