Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Пекіне ў красавіку, а ў маі ў Нур-Султане

Напярэдадні лідары абедзвюх дзяржаў абмеркавалі не толькі двухбаковыя адносіны і кантакты на вышэйшым узроўні, але і ход інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.
Sputnik

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі могуць сустрэцца ў красавіку ў Пекіне на форуме "Адзін пояс, адзін шлях" і ў маі ў рамках юбілейнага пасяджэння саміту ЕАЭС, паведаміў журналістам памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў.

Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі ўчора тэлефонную размову. Кіраўнікі дзяржаў вырашылі, што добрай пляцоўкай для сустрэчы будзе кітайскі форум.

"На які і мы, і беларусы паедзем, гэта міжнародны форум "Адзін пояс, адзін шлях", ён пройдзе ў Кітаі 26-27 красавіка. Затым у горадзе Нур-Султан будзе ў маі юбілейнае пасяджэнне саміту ЕАЭС", - удакладніў памочнік прэзідэнта Расіі.

Пасля чаго дадаў, што падчас учорашняй размовы лідары зверылі гадзіннікі і вызначылі, што ёсць магчымасць двойчы правесці двухбаковыя сустрэчы.

Напярэдадні ў аўторак аб тэлефоннай размове Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі паведамілі прэс-службы абодвух лідараў. У ходзе гутаркі прэзідэнты змаглі абмеркаваць адносіны паміж Масквой і Мінскам, а таксама інтэграцыйныя працэсы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза.