Азаранка і Сабаленка згуляюць у паўфінале парнага разраду турніру ў Маямі

Беларускія тэнісісткі стануць саперніцамі на корце ў паўфінальным матчы парнага разраду Miami Open.
Sputnik

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка згуляюць адна супраць адной у паўфінальным матчы парнага разраду на турніры серыі "Прэм'ер" у Маямі, паведамляе Sputnik.

Абодвум беларускім спартсменкам пасля няўдалых выступаў на турніры ў адзіночным разрадзе ўдалося прабіцца ў 1/2 фіналу ў парным. У чвэрцьфінальным матчы Вікторыя Азаранка ў дуэце з аўстралійскай тэнісісткай Эшлі Барці ў двух сэтах перамагла харвацка-румынскую пару Дар'я Юрак і Ёана-Ралука Олару. Матч скончыўся з лікам 6:1, 6:3.

Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Элізай Мертэнс у чвэрцьфінале былі мацнейшыя за канадска-кітайски дуэт Габрыэла Даброўскі/ Сюй Ифань. Іх супрацьстаянне таксама завяршылася ў двух сэтах з лікам 6:2, 6:2.

Зараз Азаранка займае 158-ы радок рэйтынгу WTA ў парным разрадзе, а Сабаленка размясцілася на 34-й пазіцыі. Пасля турніру ў Маямі абедзве беларускі паднімуцца ў сусветным рэйтынгу.

Тэнісны турнір Miami Open праходзіць з 18 па 31 сакавіка. Прызавы фонд у гэтым годзе складае больш за восем мільёнаў долараў.