Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

У свой саракагадовы юбілей знакамітая аўтарка з задавальненнем жартуе пра ўзрост і смела кажа пра амбіцыйныя творчыя планы.
Sputnik

Біяграфія беларускай аўтаркі Дыяны Балыка багатая на цікавыя факты і лічбы: лаўрэат міжнародных драматургічных прэмій, аўтарка дваццаці дзвюх кніг па псіхалогіі, дваццаці п’ес і пяці зборнікаў вершаў. Зараз яна спыніла актыўную літаратурную творчасць і занялася сям’ёй, але канчаткова сысці з літаратурнага гарызонта не атрымалася: Дыяна піша песні, а адзін з яе вершаў нават прагучыць на канцэрце ў Крамлі.

Напярэдадні Дыяна Балыка адсвяткавала свой саракагадовы юбілей. Але зрабіць святкаванне ў хатняй абстаноўцы ў зоркі не атрымалася: сябры і блізкія сабраліся ў Мінскім абласным драматычным тэатры, дзе ў гэты вечар паказвалі спектакль па яе п’есе "Псіхааналітык для псіхааналітыка".

"Я перастала піць каньяк уранку"

Пра свой узрост Дыяна Балыка кажа з задавальненнем і жартамі: "Мне сорак год, і я перастала піць каньяк уранку".

Першыя творчыя гады паэткі і пісьменніцы былі самымі пладавітымі, але пасля нараджэння дачкі яна зразумела, што не можа працаваць без пагружэння. Рытм жыцця і працы прыйшлося змяняць, бо з’яўленне новага члена сям’і патрабавала новых правілаў.

"Раней я працавала дзясяткамі гадзін, магла нават не паесці з-за працы, а цяпер гэта проста немагчыма. Прыйшлося кінуць вялікія літаратурныя формы і заняцца чымсьці новым", - падзялілася яна.

Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

Так на змену шматстаронкавым кнігам прыйшлі музычныя тэксты. Зараз Дыяна супрацоўнічае з выканаўцамі з усёй постсавецкай прасторы. Яскравы прыклад – песня Аляксандра Саладухі "Немагчымае стане магчымым".

Не так даўно прыйшла добрая навіна з Расіі: прымадона расійскай эстрады Ала Пугачова прачытае на сваім юбілейным вечары верш Дыяны "Пастскрыптум".

"Гэта стала для мяне прыемнай нечаканасцю. Са мной звязаўся яе юрыст і сказаў, што Ала Барысаўна хоча чытаць мой верш на сваім юбілейным канцэрце. І калі я не супраць, то мне дашлюць дагавор", - узгадвае аўтарка.

Урывак з верша будзе надрукаваны і на запрашэннях для ганаровых гасцей, сярод якіх будзе нават расійскі прэзідэнт.

На прыёме ў сэксолага

П’еса "Псіхааналітык для псіхааналітыка", якую ў гэты дзень паказвалі на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра, на пачатку свайго тэатральнага шляху – амаль пятнаццаць гадоў таму – прагрымела на ўсю Беларусь і Расію.

Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

Гісторыя пра псіхааналітыка Веру, да якой прыходзяць стрыптызёр Алекс і маладая жонка бізнесмена Светачка, каб вырашыць свае ўнутраныя канфлікты. Вера праводзіць некалькі сеансаў і не можа самастойна дапамагчы сваім кліентам, таму звяртаецца да псіхааналітыка Альберта. На пэўны момента падаецца, што героі знаходзяць сваё каханне, але жыццё ўсё ставіць на свае месцы.

За доўгія гады п’есу ставілі ў Віцебскім Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Томскім абласным драматычным тэатры, тэатры Рамана Вікцюка, мінскім Новым драматычным тэатры  і Магілеўскім абласным драматычным тэатры. У кожным тэатры яна збірае нязменныя аншлагі.

Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

"Мне як аўтару цікава назіраць, як розныя рэжысёры з рознымі інтанацыямі ставяць маю п’есу. Для некаторых пастановак тэкст прыходзіцца змяняць і дапісваць, як, напрыклад, для Маладзечна", - распавяла Дыяна Балыка.

Пасля спектакля яна прачытала некалькі сваіх вершаў і размаўляла з гледачамі. У адказ на пытанне аб далейшых творчых планах Дыяна Балыка зноў жартаўліва ўсміхнулася: "Я сплю і чакаю званка з Галівуда".

Беларуская пісьменніца Дыяна Балыка: "Чакаю званка з Галівуда"

Гледзячы на жанчыну з ахапкам кветак у руках, на хвіліну падаецца, што чаканням варта спраўдзіцца.