Кіраўнікі вядучых СМІ Беларусі і Расіі абмяркуюць планы супрацоўніцтва

Пытанне важнасці кантактаў журналісцкіх колаў дзвюх краін будзе ўздымацца падчас чарговара эфіру праекта "Клуб рэдактараў ".
Sputnik

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх і расійскіх выданняў падчас чарговага эфіра праекта "Клуб рэдактараў" абмяркуюць фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Дыскусія адбылася ў Маскве, гледачы змогуць убачыць яе ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Вядучым праграмы традыцыйна будзе аўтар праекта Генадзь Давыдзька. У ліку гасцей – старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, галоўны рэдактар выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, кіраўнік Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзай дзяржавы Беларусі і Расіі Мікалай Ефімовіч, генеральны дырэктар ФДБУ "Рэдакцыя Расійскай газеты" Павел Негоіца і генеральны дырэктар радыёстанцыі "Говорит Москва" Уладзімір Мамантаў.

Удзельнікі таксама абмяркуюць актуальныя грамадска-палітычныя падзеі і важнасць кантактаў журналісцкіх колаў дзвюх краін.

Нагадаем, што Клуб кіраўнікоў СМІ і экспертаў Беларусі і Расіі створаны ў лістападзе 2018 года, а першае яго пасяджэнне адбылося ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі " ў Белавежскай пушчы.