Відэа

Як дрэва ператвараецца ў цэлюлозу за шэсць гадзiн – відэа

Завод беленай цэлюлозы пачаў працаваць у Светлагорску. Як выглядае вытворчасць на ўсіх этапах - глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

Цяпер для таго, каб бервяно ператварылася ў белы ліст цэлюлозы і адправілася на экспарт, трэба каля шасці гадзін. Менавіта столькі часу ідзе на тое, каб здрабніць драўніну, зварыць, ачысціць ад буйных фракцый, ачысціць і адбяліць.

Усе працэсы на заводзе цалкам аўтаматызаваныя, а тэхналогіі і абсталяванне ад аўстрыйскай кампаніі Andritz. Праўда, кітайскі бок праз кампанію China CAMC Engineering браў на сябе інжынірынг.

Зараз завод у Светлагорску знаходзіцца на стадыі пуска-наладачных работ, што выклікае незадаволенасць мясцовых жыхароў, якія скардзяцца на выкіды з дрэнным пахам газаў і небывалы шум.

Сёння магутнасць прадпрыемства, інвестпраект якога каштаваў 800 мільёнаў долараў, складае 50%, але паводле планаў ужо да 1 ліпеня камбінат выйдзе на 75%, а да канца года на ўсе 100% магутнасці.

Завод беленай цэлюлозы здольны выпускаць каля 400 тысяч тон гатовай прадукцыі. Дарэчы, 300 тысяч тон ужо закантрактаваныя шведскім трэйдарам.