Відэа

Гурт "Бі-2" выступіў у Мінску з аркестрам – відэа

Гурт "Бі-2" выступіў у Мінску з сімфанічным аркестрам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла шоу, якое аб'яднала рок і класічную музыку.
Sputnik

Сімфанічны праект гурта "Бі-2" і аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі, дырыжора Фелікса Араноўскага быў створаны ў далёкім 2003 годзе.

У Мінску Лёва і Шура на "Мінск-Арэне" ў пятніцу прадставілі новую праграму - выканалі песні з альбома "Гарызонт падзей", кампазіцыі, якія раней не выконваліся з аркестрам, і ўпадабаныя слухачамі хіты гурта. Упрыгажэннем музычнага вечара стала спецыяльны госць мінскага шоу - фіналістка тэлевізійнага конкурсу "Голас" спявачка Ціна Кузняцова.