Бюст Чапаеву ў Гродне пасля рамонту замест пастамента адправяць у музей

Гараджане ў петыцыі прапанавалі паставіць іншы бюст - літаратару, у гонар якога была перайменаваная вуліца Чапаева, аднак мэрыя пакуль адказала адмоўна.
Sputnik

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Адпраўлены на рэканструкцыю бюст, усталяваны ў Гродне ў гонар чырвонага камандзіра Васіля Іванавіча Чапаева, пасля рамонту адправяць у музей, пра гэта паведаміла гарадская адміністрацыя.

Бюст, які знаходзіўся на скрыжаванні вуліц Карбышава і Васілька дэманціравалі ў лютым з-за расколін, якія з'явіліся на ім. Пасля гэтага гараджане стварылі петыцыю, папрасіўшы ўлады горада не вяртаць Чапаева на месца.

Аргументавалі гэта актывісты тым, што герой шматлікіх анекдотаў ніяк не звязаны з Беларуссю і тым больш з самім Гродна. Прычым вуліца, на якой знаходзіўся бюст, раней насіла імя Чапаева, а ў 90-х гадах мінулага стагоддзя была перайменавана ў гонар літаратара Міхася Васілька.

У выніку Гродзенская мэрыя адказала станоўча: камісія гарвыканкама разгледзела петыцыю і прыняла рашэнне перанесці бюст у музей, пра гэта ў Facebook напісаў адзін з мясцовых актывістаў, прымацаваўшы копію адказу як пацверджанне.

Гараджане таксама прапаноўвалі ўсталяваць на месца Чапаева бюст літаратара, у гонар якога і была перайменаваная вуліца, аднак на гэта мэрыя адказала, што падобныя марнаванні ў гарадскім бюджэце ў бліжэйшы час не плануюцца.