"Гуканне вясны" - старажытнае беларускае свята, звязанае з абуджэннем прыроды. Ад таго, як сустракалі вясну, залежыў дабрабыт селяніна, таму што абуджэнне прыроды абяцала ўрадлівасць зямлі. Свята адзначалася вельмі ўрачыста, весела і шумна.
Існуе шмат песень-вясновак, замоў і заклікаў, каб паспрыяць хутчэйшаму надыходу вясны. З паперы і тканіны людзі рабілі рознакаляровых птушак - сівалаў свята - і ўпрыгожвалі імі хаты і галлё. З цеста таксама пеклі печыва ў выглядзе птушачак і частавалі імі малечу і суседзяў.
Якія старажытныя абрады ўзнавілі ў музеі, высветліў фотакарэспандэнт Sputnik.
Чытайце таксама: